Да сяр. 12 ст. горад уваходзіў у Тураўскую зямлю, з 2-й пал. 12 ст. цэнтр удзельнага Пінскага княства. З пач. 14 ст. у складзе ВКЛ. 12 студзеня 1581 атрымаў магдэбургскае права і герб. У 17—18 ст. Пінск неаднаразова быў разрабаваны і спалены. У 1706 Пінск быў арміяй шведскага караля Карла XII. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр павета. У 1822 праз горад прайшла лініяі Палескіх чыгунак. Згодна III Устаноўчай грамаце УНР ад лістапада 1917 года Пінск увайшоў у склад Украіны. 5 студзеня 1919 года пачаўся арганізаваны выступ бальшавікоў, як вынік 22 студзеня 1919 года войскі УНР пакінулі Пінск.
Паводле Рыжскага мірнага дагавору (18 сакавіка 1921) Пінск адышоў да Другой Рэчы Паспалітай. Да пажару, які знішчыў горад у 1921, Пінск быў адміністрацыйным цэнтрам Палескага ваяводства. У міжваенны перыяд Пінск з'яўляўся адным з найзначнейшых у Польшчы цэнтраў пасялення расійскай эміграцыі (гл. Рускае дабрачыннае таварыства, Рускае таварыства моладзі), а таксама самы "яўрэйскі" горад на Усходніх Крэсах. У 1931 Пінск налічваў 33,5 тыс. жыхароў; з гэтага ліку 73,5% складалі яўрэі, да 10% — "русіны"; палякі складалі некалькі працэнтаў і былі ў асноўным прыбылым элементам — вайскоўцы, ксяндзы, службоўцы, настаўнікі.
20 верасня 1939 ПІнск заняты савецкімі войскамі; далучаны да БССР, цэнтр Палескай вобласці.
Около 100 фото старого Пинска, флотилии и истории Пинска по ссылке на фейсбуке.
https://www.facebook...25482181&type=3
